ЧАЦВЯРНЫ́ САЮ́З,

найменне блока Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі і Балгарыі, які ў 1-ю сусв. вайну 1914—18 процістаяў краінам Чацвярнога пагаднення і іх саюзнікам. Склаўся пасля далучэння Турцыі ў 1914 і Балгарыі ў 1915 да Аўстра-Германскага блока, пачатак якому паклаў Аўстра-Германскі дагавор 1879.

т. 17, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)